Вы тут

Чысты продаж замежнай валюты насельніцтвам склаў сёлета $500,34 млн


Статыстыка Нацыянальнага банка краіны сведчыць аб тым, што з пачатку года насельніцтва прадало наяўнай і безнаяўнай валюты на 1,828 млрд долараў у эквіваленце, а набыло — толькі 1,328 млрд долараў. Чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў 500,34 млн долараў.


Аналіз рынку фінансавым рэгулятарам паказвае, што сёлета «юрыкі» прадаюць і купляюць валюту прыкладна ў аднолькавых аб'ёмах. Напрыклад, суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў студзені—сакавіку прадалі замежнай валюты на 4,024 млрд долараў у эквіваленце, а набылі — 4,108 млрд (мінус 80 млн). А нерэзідэнты за тры месяцы прадалі валюты на 123,56 млн долараў у эквіваленце, а набылі — 28,38 млн (плюс 95 млн долараў).

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.