Вы тут

«Беларусь 1» працягне «Вялікі сэлфі-тур»


Тэлеканал «Беларусь 1» вырашыў працягнуць міжнародны турыстычны праект «Вялікі сэлфі-тур», вядучыя якога — заўзяты вандроўнік Уладзімір Богдан і «сталічная штучка» Надзея Цімафеева — увесь мінулы сезон адкрывалі для гледачоў новыя маршруты як у Беларусі, так і ў самых аддаленых кутках свету. Як падлічылі аўтары праекта, з кастрычніка мінулага года ў пагоні за відовішчнымі кадрамі вядучыя зрабілі каля 500 тысяч сэлфі!


Сёлета з 6 мая суботнія тэлепадарожжы працягнуцца. Першы выпуск «Вялікага сэлфі-тура» прысвечаны адпаведна Італіі, дзе Уладзімір Богдан шукае цікавыя кадры і малавядомыя факты, і сталічнаму рэгіёну Беларусі, дзе Надзея Цімафеева даследуе Нясвіжскі і Мірскі палацы, а таксама вучыцца вырабляць валёнкі па старажытнай тэхналогіі. Як і раней, гледачы змогуць сачыць за фотахронікай вандровак і выбіраць пераможцу сэлфі-спаборніцтва як у эфіры, так і на афіцыйных старонках праекта ў сацыяльных сетках.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Сэлфі з працягам

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.