Трэці год запар у фінале рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» ўдзельнічаюць навучэнцы Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа. У 2015 годзе яны прадставілі праграмны прадукт Сrеаtе Ріt («Памочнік дыетолага»). Летась — адразу дзве мабільныя праграмы.
Сёлета гонар сваёй установы адстойваюць навучэнцы чацвёртага курса спецыяльнасці «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» Дзмітрый Каспяровіч і Аляксандр Стэфановіч. Юныя праграмісты пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Зоі Зянько, Марыі Манюк і Вольгі Цыганок распрацавалі спецыяльную мабільную праграму «Musіс GО» для смартфона або планшэта на платформе Аndrоіd/ІОS, якая дазволіць слухаць музыку за невялікую плату, прычым без выкарыстання інтэрнэт-трафіка.
— Ідэя з'явілася пасля таго, як я ўбачыў замежны аналаг нашага сэрвісу Sроtіfу, аплата якога складала 10 долараў у месяц. Але не ўсе людзі гатовыя столькі плаціць за музыку. Мы вырашылі зрабіць нешта падобнае, але значна таннейшае, — гаворыць Дзмітрый.
У гэтым і ёсць галоўнае адрозненне ад аналагаў. Праграма будзе даступная кожнаму карыстальніку, у любы час ён зможа запусціць яе, уключыць любы плэйліст і пачаць праслухоўванне без падключэння да інтэрнэту. Зручны функцыянал, поўнае ўзаемадзеянне з карыстальнікам — усё гэта ў сэрвісе «Musіс GО».
Ёсць яшчэ адзін плюс распрацоўкі — гэта абарона аўтарскіх правоў і своеасаблівы крок да вырашэння праблемы музычнага пірацтва. Сваё вынаходніцтва юнакі плануюць прадстаўляць не толькі на конкурс «100 ідэй для Беларусі», але і на іншых значымых імпрэзах, звязаных з ІT-тэхналогіямі.
Яна КАЗАКЕВІЧ, вучаніца 10 класа СШ №11 г. Маладзечна
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.