Вы тут

Польская парламенцкая дэлегацыя наведала нашу краіну


На працягу мінулага тыдня беларускую сталіцу наведала дэлегацыя ад ніжняй палаты польскага парламента. Яе ўзначаліў старшыня польска-беларускай парламенцкай групы, дэпутат сейма Адам Андрушкевіч. Перад сустрэчай з членамі Асацыяцыі польскага бізнесу ў Беларусі ён падкрэсліў, што галоўнай мэтай візіту польскіх парламентарыяў з'яўляецца развіццё перш за ўсё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.


Уладзімір Панцюхоў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, канстатаваў, што «ўзаемаадносіны нашых дзвюх краін развіваюцца павольна, але правільна». Ён нагадаў, што падчас мінулага прыезду гасцей была агучана неабходнасць правядзення Форуму рэгіёнаў Беларусі і Польшчы.

Па словах старшыні Пастаяннай камісіі, адказнасць за падобнага плана мерапрыемствы традыцыйна бяруць на сябе менавіта парламентарыі. «Форум — гэта пляцоўка, дзе можна паказаць сябе, задаволіць уласны інтарэс і замацаваць гэта афіцыйна», — падкрэсліў Уладзімір Панцюхоў. Менавіта таму ён спадзяецца, што ўзаемныя парламенцкія візіты польскага і беларускага боку ўжо ў маі гэтага года канчаткова высветляць дату і форму правядзення Форуму рэгіёнаў нашых краін.

У сваю чаргу Андрэй Навумовіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўнік працоўнай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Польшча, растлумачыў, што дыялог з дэпутатамі Польшчы выбудаваны адкрыты і давяральны. «У нас няма закрытых тэм, мы абмяркоўваем усе пытанні — ад палітыкі і эканомікі да сацыяльнага развіцця, уключаючы ахову здароўя, культуру і адукацыю. Акрамя таго, мы разлічваем на прыцягненне польскіх інвестыцый, польскага капіталу ў Беларусь».

Андрэй Навумовіч таксама адзначыў, што ў межах візіту польская дэлегацыя наведвала ў тым ліку і Лідскі замак. «Я з'яўляюся дэпутатам ад Лідскага рэгіёна, таму мне б хацелася, выкарыстоўваючы магчымасці трансгранічнага супрацоўніцтва, прыцягнуць сродкі польскіх інвестараў для завяршэння яго будаўніцтва», — падкрэсліў дэпутат і адзначыў, што такая прапанова ўжо агучана калегам з Польшчы і будзе абмяркоўвацца.

У сваю чаргу, старшыня польска-беларускай парламенцкай групы Адам Андрушкевіч адзначыў, што галоўная задача візіту — абмеркаванне эканамічных пытанняў. «Наша сённяшняя сустрэча і ўвесь візіт у Беларусь праходзіць пад знакам эканамічнага супрацоўніцтва, таму мы сустракаемся не толькі з дэпутатамі, але і з прадстаўнікамі бізнесу. Мы ўжо наведалі дастаткова паспяховыя прадпрыемствы ў Навагрудку і Лідзе і бачым, што нашы краіны могуць добра працаваць разам», — сказаў ён.

Вераніка ПУСТАВІТ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: І дапамога Лідскаму замку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?