Вы тут

Кандыдат у прэзідэнты Францыі хоча высылаць тэрарыстаў у Антарктыду


Нікаля Дзюпон-Эньян, кандыдат у прэзідэнты і лідар руху «Уставай, Францыя», заявіў аб намеры весці жорсткую барацьбу супраць тэрарызму ў выпадку абрання яго на вышэйшую пасаду ў дзяржаве. Палітык выступаў у эфіры тэлеканала TF-1.


«У маёй перадвыбарчай праграме змяшчаецца прапанова высылаць злоўленых у Францыі тэрарыстаў на архіпелаг Кергелен, які ёй належыць, размешчаны за 12 тыс. кіламетраў ад Парыжа, побач з Антарктыдай, — і я маю намер выканаць гэта абяцанне ў выпадку перамогі на выбарах», — сказаў Дзюпон-Эньян.

Ён паведаміў, што «на архіпелагу ёсць ужо будынкі, якія зараз выкарыстоўваюцца вучонымі», і стварэнне пенітэнцыярнага цэнтра там цалкам магчыма. «Я не магу пагадзіцца з тым, што тых радыкальных ісламістаў, якія забіваюць людзей на тэрыторыі Францыі, затым змяшчаюць у турмы, якія па сваіх выгодах больш нагадваюць чатырохзоркавыя гасцініцы. І я не мае намеру, стаўшы прэзідэнтам, дапускаць, каб французская юстыцыя разглядала як звычайных крымінальных злачынцаў тых, хто пераразаў людзям горла ў Сірыі, а затым спакойна вярнуўся на французскую тэрыторыю», — заявіў кандыдат у прэзідэнты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.