Вы тут

Кітайская парламенцкая дэлегацыя прыбыла ў Мінск


Парламенцкая дэлегацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале са Старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам сёння прыбыла ў Беларусь. Высокага кітайскага госця ў Нацыянальным аэрапорце сустракалі кіраўнікі беларускага парламента – старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.


Афіцыйны візіт працягнецца да 18 красавіка. У праграме наведвання прадугледжаны перамовы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з парламенцкай дэлегацыяй. На парадку дня – пашырэнне ўсебаковага ўзаемадзеяння дзяржаў у сферах палітыкі, эканомікі, інвестыцый, міжпарламенцкіх адносін і іншых. Акрамя таго, запланавана падпісанне сумеснай заявы аб супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў.

Таксама кітайскія парламентарыі наведаюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны мастацкі музей і Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", які з’яўляецца злучным звяном эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай былі ўстаноўлены 20 студзеня 1992 года. Дзяржавы пастаянна абменьваюцца візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, адбываецца актыўны міжпарламенцкі дыялог. Гэта забяспечвае дынамічнае развіццё беларуска-кітайскіх палітычных, гандлёва-эканамічных і гуманітарных адносін. Краіны паспяхова супрацоўнічаюць у міжнародных арганізацыях, аказваючы ўзаемную падтрымку па прынцыповых пытаннях.

Сёння беларуска-кітайскія адносіны знаходзяцца на высокім узроўні развіцця, што даказвае тавараабарот Беларусі і мацерыковага Кітая, які за 2016 год склаў 2,6 мільярда долараў.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ 

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.