Вы тут

ЦТ распачнецца на дзень раней


Але выпускнікі педагагічных класаў могуць яго праігнараваць

Стаў вядомы графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2017 годзе. Экзаменацыйная кампанія стартуе ў панядзелак 12 чэрвеня — у гэты дзень абітурыенты будуць здаваць на ЦТ беларускую мову.


14 чэрвеня ў пункты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання абітурыенты прыйдуць, каб прадэманстраваць экзаменатарам свае веды па рускай мове. Грамадазнаўства прэтэндэнты на студэнцкі білет будуць здаваць 16 чэрвеня, матэматыку — 18-га, біялогію — 20 чэрвеня, замежныя мовы — 22-га.

Тэсціраванне па хіміі будзе праходзіць 24 чэрвеня, па фізіцы — 26-га. Сваё веданне гісторыі Беларусі абітурыенты змогуць прадэманстраваць 28 чэрвеня, геаграфіі — 30 чэрвеня. А на 2 ліпеня запланавана ЦТ па сусветнай гісторыі найноўшага часу.

Рэгістрацыя на ЦТ распачнецца 2 мая і будзе доўжыцца па 1 чэрвеня. Выдача сертыфікатаў у пунктах правядзення ЦТ распачнецца 10 ліпеня.

Таксама Міністэрства адукацыі вызначылася з пералікам педагагічных спецыяльнасцяў, на якія могуць без экзаменаў (пасля праходжання гутаркі) залічвацца выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, — сёння гэта каля 1,5 тысячы чалавек па ўсёй краіне.

У зацверджаны пералік увайшлі 38 педагагічных спецыяльнасцяў: «дашкольная адукацыя», «пачатковая адукацыя», «гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны», «гісторыя і сусветная мастацкая культура», «гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа», «біялогія і геаграфія», «біялогія і хімія», «матэматыка і інфарматыка», «біялогія» (навукова-педагагічная дзейнасць), «хімія» (навукова-педагагічная дзейнасць), «геаграфія» (навукова-педагагічная дзейнасць, «матэматыка» (навукова-педагагічная дзейнасць), «фізіка» (навукова-педагагічная дзейнасць), «фізіка і інфарматыка», «фізіка і тэхнічная творчасць», «беларуская мова і літаратура», «руская мова і літаратура», «тэхнічная праца і прадпрымальніцтва», «абслуговая праца і прадпрымальніцтва», «абслуговая праца і выяўленчае мастацтва», «лагапедыя», «сурдапедагогіка», «тыфлапедагогіка», «алігафрэнапедагогіка», «сацыяльная педагогіка», «беларуская філалогія» (па кірунках), «руская філалогія» (па кірунках), «сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога», «практычная псіхалогія» і іншыя.

Пры гэтым павінны выконвацца некалькі патрабаванняў. У школьным атэстаце выпускніка профільнага педагагічнага класа павінны быць адзнакі не ніжэй як 7 балаў па ўсіх вучэбных прадметах і адзнакі не ніжэй як 8 балаў па вучэбных прадметах, якія адпавядаюць прадметам профільных уступных іспытаў.

Да таго ж кожны прэтэндэнт на льготу павінен будзе атрымаць разгорнутую характарыстыку-рэкамендацыю, зацверджаную педсаветам установы адукацыі. А яна выдаецца па выніках створанага адзінаццацікласнікам уласнага партфоліа. Гэта значыць, што школа нясе поўную адказнасць за аб'ектыўнасць выдадзенай рэкамендацыі.

Таксама трэба мець на ўвазе, што выпускнік профільнага педагагічнага класа, які скарыстаецца льготай і будзе паступаць па выніках гутаркі, без здачы ЦТ, павінен будзе адпрацаваць пасля заканчэння вучобы па размеркаванні пяць гадоў, а не два, як усе іншыя выпускнікі бюджэтнай формы навучання ВНУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.