Вы тут

Са «Звяздой» усё ў парадку!


Нейкая сотня з хвосцікам дзён застаецца да стагадовага (!) юбілею старэйшай беларускай газеты. Так-так, «Звязда» прыходзіць да сваіх чытачоў з 9 жніўня 1917 года і, што важна, прыносіць ім не толькі цікавую і патрэбную інфармацыю на роднай мове, але і каштоўныя прызы.


Сталыя падпісчыкі, напэўна ж, памятаюць, што сярод іх, гэтых прызоў, былі і коні, і каровы, і халадзільнікі, і тэлевізары, і люстры, і палаткі, і мікрахвалёўкі, і цяпліцы... Чаго толькі не было! Вось і днямі ў рэдакцыю завіталі госці, каб знайсці гаспадароў сямі прасам Tefal і пыласосу Bosch.

Як заўсёды, добрую службу ў гэтым саслужыў чароўны звяздоўскі капялюш. Менавіта ў яго па чарзе «ссыпаліся» ўсе карткі, якія нашы падпісчыкі дасылалі на розыгрыш. Ну а выцягнуць шчаслівыя рэдакцыя папрасіла Алёну Талсціка, якая зазвычай прымае падпіску на друкаваныя выданні (у тым ліку — і на «Звязду»), бо працуе аператарам у сталічным аддзяленні паштовай сувязі №13, і даўняга падпісчыка газеты Георгія Каралёнка (на здымку). Такім чынам

прасы Tefal выйгралі:

Марыя Ігнатаўна Пратасевіч, а/г Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці;

Васіль Фаміч Ляшонак, г. Глыбокае Віцебскай вобласці;

Уладзімір Мікалаевіч Бурачонак, в. Новы Барсук Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці;

Эмілія Пракопаўна Малашанка, в. Лунна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці;

Людміла Уладзіміраўна Ромская, г. Магілёў;

Ніна Дзмітрыеўна Клімовіч, в. Новіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці;

Марыя Аляксандраўна Філіповіч, г. Мінск.

Суперпрыз — пыласос Bosch выйграў Анатоль Міхайлавіч Антановіч, в. Цярэшкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Віншуем — усіх і кожнага!

Тым жа, хто адсылаў карткі, магчыма, спадзяваўся на выйгрыш, але, на жаль, не знайшоў свайго прозвішча ў спісе шчасліўчыкаў, раім не засмучацца — выпісваць газету, удзельнічаць у латарэях і верыць, што рана ці позна вам таксама пашчасціць, бо шанцы на выйгрыш ёсць у кожнага. І (па сакрэце) з кожным кварталам яны ўсё большыя.

Афіцыйна.

Арганізатарам рэкламнай гульні «Са «Звяздой» — усё ў парадку!» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: вул. Б. Хмяльніцкага, 10 А, 220013, г. Мінск.

Рэкламная гульня «Са «Звяздой» — усё ў парадку!» зарэгістравана Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь 01.03.2017 года (пасведчанне №2944) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 4 сакавіка па 30 чэрвеня 2017 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» другога квартала або першага паўгоддзя 2017 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 207 падпісчыкаў. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 284 44 04.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».