Вы тут

Збіраем талаку на «Чысты вадаём»


У мінулым годзе каля сямі тысяч чалавек прынялі ўдзел у акцыі “Чысты вадаём”. Валанцёры прыбіралі смецце, пакінутае на берагах рэк і азёр дрэнна выхаванымі людзьмі. Сёлета акцыя пройдзе з 19 па 28 красавіка.


Фота: bobr.by

Спецыялісты Беларускага  таварыства паляўнічых і рыбаловаў вызначылі месцы для правядзення акцыі. Напрыклад, у Мінску гэта Чыжоўскае вадасховішча, у кожнай вобласці намечана ачысціць  прыбярэжную тэрыторыю дзясяткаў рэк і азёр. З улікам умоў надвор'я ў графік могуць быць унесены змены. Азнаёміцца ​​з графікам можна на сайце РДГА БТПР, таксама там пазначаны тэлефоны каардынатараў, у якіх можна ўдакладніць усе пытанні.

 Упершыню супрацоўнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў разам з прадстаўнікамі іншых арганізацый і проста неабыякавымі жыхарамі вялікіх і малых гарадоў, а таксама сельскай мясцовасці правялі акцыю «Чысты вадаём» ў 2014 годзе. Акцыя стала традыцыйнай і за гэты час прыведзена ў парадак больш за 2 тысячы кіламетраў берагавой лініі вадаёмаў краіны. У акцыях прыняло ўдзел каля 20 тысяч чалавек, сабрана звыш 3 тысяч кубічных метраў смецця і вывезена на палігоны цвёрдых камунальных адходаў.

“Акцыя ў першую чаргу накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе”, - падкрэсліў старшыня РДГА БТПР Юрый Шумскі.

Арганізатары забяспечаць удзельнікаў акцыі рабочымі пальчаткамі, мяшкамі для збору смецця. Што тычыцца абутку, то пажадана надзець гумовыя боты.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?