Вы тут

Амерыканская авіякампанія адмовіла пасажыру ў пералёце з-за віяланчэлі


Супрацоўнікі амерыканскай авіякампаніі Аmеrісаn Аіrlіnеs адмовілі пасажыру ў пералёце з-за віяланчэлі, якую ён узяў з сабой у салон лайнера, паведамляе WJLА-TV.


Інцыдэнт адбыўся ў нацыянальным аэрапорце Рональда Рэйгана ў Вашынгтоне. 46-гадовы музыкант Джон Кабоф падняўся на борт паветранага судна, каб вылецець у Чыкага. Аднак пілот і сцюардэса папрасілі мужчыну выйсці з самалёта. Паводле слоў супрацоўнікаў Аmеrісаn Аіrlіnеs, такія вялікія музычныя інструменты не дазваляецца правозіць на іх рэйсах, таму што яны могуць прадстаўляць пагрозу для іншых людзей. Пры гэтым Кабоф падкрэсліў, што ў аэрапорце яго віяланчэль праверылі і дазволілі падняцца з ёй на борт. Музыкант таксама прасіў у работнікаў перавозчыка рэмень, каб замацаваць інструмент у крэсле (ён адмыслова аплаціў для яго асобнае месца). Але яму адмовілі ў гэтым і загадалі пакінуць самалёт. Кабоф заявіў, што не менш за 40 разоў за апошнія тры гады лятаў рэйсамі Аmеrісаn Аіrlіnеs з віяланчэллю, і за гэты час да яго не ўзнікала ніякіх прэтэнзій.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: З-за віяланчэлі знялі з рэйса

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».