Вы тут

Айчына… Прывяла ты да шчасця нас…


Перакладу на беларускую мову верша Люй Цзяня “Радзіма”  - болей як паўстагоддзя. 


“Дзе б ні быў я -/ Заўжды ты ў мяне прад вачыма,/ Вобраз твой дарагі/ Не забыць аніколі…” Так пачынаецца верш кітайскага паэта Люй Цзяня, які на беларускую мову пераклаў Мікола Аўрамчык. І ўпершыню твор быў надрукаваны ў часопісе “Маладосць” – дзясяты, кастрычніцкі, нумар за 1954 год.

Канец 1940-х гг., пачатак 1950-х гг. – якраз у гэты час у беларускім перыядычным друку пачалі з’яўляцца першыя пераклады кіатйскай паэзіі. Так, пачатак быфў пакладзены быў яшчэ Уладзімірам дубоўкам у 1920-ыя гг.. Але на той першай спробе ўсё і спынілася… Кітай праз паэтычны Космас пачаў прыадчыняцца беларусам ужо пасля Другой сусветнай вайны… Ды і Люй Цзянь – з кагорты творцаў, якія яшчэ толькі на той час увайшлі ў літаратуру. Ён быў у ліку паэтаў з “вызваленых раёнаў”. Поруч з Люй Цзянем першыя крокі ў паэзіі Кітая канца 1930 – пачатку 1940-х гг.  рабілі Лі Ян, Юань Шуйпай. Важкую ролю ў развіцці паэзіі дадзенага перыяда адыгралі дзве паэтычных групы – “Ліпеньская”, якая сфарміравалася ў перыяд антыяпонскага супраціўлення (1937 – 1945) і “Новыя кітайскія вершы”, якая ўзнікла ў другой палове 1940-х гг. (пазней менавіта гэтую групу назавуць іначай – “Дзевяць лістоў”).

Да цябе я звяртаюся ў думах,

Айчына, –

Прывяла ты да шчасця нас

З вечнай нядолі…

Дзе б ні быў я, заўсёды –

Удзень або ноччу,

На прасторных

Жыццёвых шляхах

Або цесных --,

Твае прамяністыя вочы,

Нада мною

Твае разліваюцца песні!

… У той час было не да эксперыментаў мастацкага характару. Галоўны “эксперымент” – пісаць ясна і проста. У жанравых адносінах вывяўлялася памкненне да выкарыстання “нацыянальных форм” простанароднай літаратуры. Мао Цзэдун на нарадзе па пытаннях літаратуры  і мастацтва ў Яньані ў маі 1942 года нагадаў, што ўсялякая літаратура мае класавы характар. Масавая літаратура павінна служыць інтарэсам рабочых,с ялян і салдат і выкарыстоўваць звыклыя для іх мастацкія формы. Але ж ў жаданні выканаць такую задачу было гэтулькі шчырасці, самахвярнасці, перакананасці ў парвільным рэвалюцыйным выбары, што вершы не маглі не прыцягваць, не маглі не наталяць смагу ў крынічным, светлым разглядзе жыцця. “Дарагое імя тваё я праслаўляю!/ Вышываюць імя гэта/ Нашы дзяўчаты…” І далей – з верша Люй Цзяня “Радзіма”: “Мы ўсе памятаем,/ Як пісалі яго/ На вінтоўках салдаты”…

Гартаю зараз даведнік па гісторыі літаратуры Кітая, выдадзены ўжо ў 2005 годзе. Сотні імёнаў паэтаў, празаікаў, драматургаў. Люй Цзяню, на жаль, месца, не знайшлося. З яго кагорты, з яго бліжэйшых паплечнікаў згадваецца толькі Юань Шуйпай (псеўданім Ма Фаньто). Называюцца яго кнігі – зборнікі вершаў “Народ” (1940), “Зіма, зіма” (1942), “Горныя песні Ма Фаньто” (1946), “Бурапенны час” (1947), “Надкласавая душа” (1957)… І хаця пражыў паэт да 1982 года, кніг яго болей не засталося ў памяці гісторыі літаратуры. На крайні выпадак – не засталося ў памяці шырокіх мас… Тых мас, на якія ён арыентаваўся, дзеля якіх высякаў з тонаў моўнай руды дыяменты. Як і яго палечнік Люй Цзянь…

Па раўнінах Кітая

У шырокае мора

Адусюль

Безупынна сцякаюцца рэкі…

Ты людзей, быццам дрэвы,

Расціш на прасторы,

І зліваюцца душы з табою

Навекі.

Усё ж падкупляе ў вершы (мяркую па перакладу Міколы Аўрамчыка) Люй Цзяня неймаверная шчырасць, жаданне няхай сабе і праз патэтычныя радкі быць злучаным самым цесным чынам з роднай старонкай, роднай краінай.

Мажліва, былі ў беларускім літаратурна-мастацкім друку змешчаны і іншыя вершы Люй Цзяня. Трэба пашукаць!.. Перакладалі ж тады, у 1950-ыя гг., беларускія паэты кітайскіх паплечнікаў па паэтычных пошуках – Сяргей Дзяргай пераклаў вершы Я Вэя, Эмі Сяо, Вэй Вэя, а Максім Танк пераклаў вершы Мао Цзэдуна і Сяо Сыня…

Вераніка Карлюкевіч

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.