Вы тут

Стаць айцішнікам можа кожны?


Якія ІТ-кадры будуць запатрабаваныя ў найбліжэйшай будучыні? У навучанне на курсах па якіх прафесіях лепш укладваць свае грошы і час, як складаць рэзюмэ і што сабой уяўляе гутарка на працу ў ІТ-кампаніях — пра ўсё гэта можна будзе даведацца на канферэнцыі ІT Еntrаnсе 2017.


Мерапрыемства пройдзе 22 красавіка ў бізнес-інкубатары Парка высокіх тэхналогій. Яно адрасаванае найперш тым, хто хацеў бы перакваліфікавацца і працаваць у запатрабаванай сёння сферы інфармацыйных тэхналогій, ІТ-спецыялістам, якія знаходзяцца ў пачатку шляху і хочуць павысіць свае прафесійныя кампетэнцыі, а таксама студэнтам тэхнічных спецыяльнасцяў ВНУ і каледжаў.

Штогод у ІТ-сферы Беларусі ствараецца больш як 3 тысячы рабочых месцаў, з якіх толькі каля паловы можа быць укамплектавана за кошт выпускнікоў ВНУ. На думку экспертаў, у наступныя два гады існуючы дысбаланс паміж попытам і прапановай на рынку працы захаваецца.

Перад аўдыторыяй выступіць больш як 20 спікераў. У прыватнасці, генеральны дырэктар камп'ютарнай акадэміі «Крок» Павел Спецыян раскажа, як вызначыцца з ІT-спецыяльнасцю, каб не пашкадаваць пра сваё рашэнне і якую адукацыю атрымаць для дасягнення максімальнага ўзроўню неабходных ведаў для спецыяліста-пачаткоўца. А Кірыл Грушэвіч, інструктар навучальнага цэнтра Роlуgоn і сертыфікаваны Unіtу-распрацоўшчык з васьмігадовым вопытам працы ў распрацоўцы камп'ютарных гульняў, раскажа пра тое, як можна адносна лёгка пачаць распрацоўваць гульні.

Уваход на мерапрыемства свабодны для ўсіх ахвотных, трэба толькі загадзя зарэгістравацца па спасылцы на сайце Парка высокіх тэхналогій.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».