Вы тут

Участак пад будаўніцтва каля Нёмана выдзелены законна


З чарговым зваротам на «гарачую лінію» нашай газеты звярнуўся мінчанін Яўген Курдзін. Праўда, пытанне, якое ён задаў, больш датычыла не яго самога, а цёткі, якая пражывае ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна.


— Побач з яе ўчасткам на вуліцы Наднёманскай пачалося будаўніцтва жылога дома. Пакуль толькі вядуцца работы па ўладкаванні падмурка. Пытанне такое: ці можна будавацца ў гэтым месцы, калі да Нёмана — 50 метраў? Ці законна гэта? — пытаўся Яўген Уладзіміравіч.

Па словах старшыні Мікалаеўшчынскага сельскага Савета Анатоля Мядзведзя, да якога мы звярнуліся па каментарыі, ад вады да месца будоўлі яўна больш за 50 метраў. І, дарэчы, дом цёткі заяўніка стаіць на тым жа ўзроўні, што і месца, дзе распачалася будоўля.

— Усе нормы захаваны, участак пад забудову выдзелены законна. А як жа інакш? Каб зрабіць гэта, трэба прайсці шэраг узгадненняў з рознымі службамі: ратавальнікі, лясгас і гэтак далей, — растлумачыў Анатоль Мікалаевіч. — Гэтая жанчына, цётка вашага заяўніка, прыходзіла да мяне скардзіцца, я ёй усё растлумачыў. У чым тады праблема? Трэба зразумець пажылых людзей, якія прызвычаіліся доўгі час адным жыць наводшыбе. А тут будоўля, новыя патэнцыяльныя суседзі. Хоць ад гэтага можна нават выйграць, бо будзе, напрыклад, будавацца дарога. А ўвогуле, ведаеце, у нас апошнім часам самы сапраўдны бум на зямельныя ўчасткі: раздалі нават тыя, якія раней людзям не падабаліся. І асабліва шмат ахвотных хацелі атрымаць іх у Мікалаеўшчыне і Русаковічах. Магчыма таму, што гэта радзіма Якуба Коласа?

Па просьбе рэдакцыі канкрэтную сітуацыю больш падрабязна ўдакладніў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Стаўбцоўскага раёна Яўген Кандратовіч, які таксама найперш адзначыў законнасць выдзялення ўчастка пад будоўлю дома.

— Будавацца можна ў водаахоўнай зоне, а гэта 600 метраў да вады. Будоўля забаронена ў прыбярэжнай зоне, але выдзелены ўчастак у яе не трапляе. Ад яго граніцы да Нёмана 100 метраў, я паглядзеў па карце.

Напрыканцы Яўген Іванавіч зазначыў, што калі ў грамадзян яшчэ ёсць пытанні, яны могуць звярнуцца па адказы ў райвыканкам.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.