Да іх адносяцца інфекцыі (урэтрыт, цыстыт, піеланефрыт), мочакаменная хвароба і рак мачавога пузыра. У першую чаргу вытрымлівайце правілы асабістай гігіены і абавязкова лячыце ўсе інфекцыі і захворванні, каб прафілактаваць рак мачавога пузыра. Нават «лёгкі» цыстыт можа забяспечыць ускладненні ў выглядзе піеланефрыту. Пазбягайце неабароненага сексу, каб не займець інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам.
— Падчас цяжарнасці сцеражыцеся цыстыту і піеланефрыту. Пры першых хваравітых сімптомах звярніцеся да ўрача, — рэкамендуе ўрач-тэрапеўт 11-й гарадской паліклінікі Мінска Кацярына МАШЧАНКА. — Не парушайце водна-салявы абмен, не злоўжывайце салёным, тлустым, смажаным і выпечкай. Нельга курыць: курэнне павышае рызыку развіцця злаякаснай пухліны мачавога пузыра ў 4 разы. Лішняя вага павялічвае верагоднасць узнікнення інфекцыйных захворванняў, узмацняе нагрузку на ныркі. Не дапускайце таго, каб вага адхілялася ад нормы больш як на 5—10 працэнтаў. Дэфіцыт фізічнай актыўнасці стварае застой крыві ў ніжняй частцы тулава, зніжае імунітэт. Высокі ціск пагаршае стан сасудаў, якія харчуюць ныркі, мочавыдзяляльнай сістэмы. У хворых на цукровы дыябет у 4—5 разоў павышана рызыка інфекцыйна-запаленчых захворванняў мочавыдзяляльнай сістэмы.
Святлана БАРЫСЕНКА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.