Вы тут

80% лекаў ва ўпакоўках, якія прымяняюцца ў стацыянарах, — айчынныя


Апошнія 7 гадоў на рынак штогод трапляе звыш 100 найменняў новых айчынных лекаў. У 2015-м, напрыклад, было зарэгістравана 187 найменняў, летась — 116. Гэта генерычныя прэпараты — аналагі, якія даўно выкарыстоўваюцца ў свеце і ўжо даказалі сваю эфектыўнасць. Выраб сваіх — гэта ніжэйшы кошт, бо мы не затраціліся на выпрабаванні, выхад на рынак і г.д., аднак замяніць такім чынам абсалютна ўсе лекі не ўяўляецца магчымым. У свеце няма ніводнай краіны, якая б вырабляла ўсе прэпараты. Штосьці кожная краіна набывае за мяжой, у тым ліку і мы.


Паводле слоў начальніка ўпраўлення арганізацыі вытворчасці і перспектыўнага развіцця Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Таццяны ТУМЕЛІ, за апошнія 5 гадоў у мадэрнізацыю фармпрадпрыемстваў было інвеставана больш за 200 млн долараў (як унутраных рэсурсаў, так і прыцягнутых). Да 2020 года мадэрнізацыя дзеючых вытворчасцяў павінна быць завершана, паралельна будуць стварацца і новыя заводы, скажам, па выпуску антырэтравірусных прэпаратаў.

Звыш 80 працэнтаў лекаў ва ўпакоўках, якія прымяняюцца ў стацыянарах, — айчынныя. Такая прапорцыя захаваецца і надалей. Асартымент між тым будзе пашырацца за кошт тых жа генерыкаў. Фармпрадпрыемствы ўсё актыўней працуюць з буйнымі транснацыянальнымі кампаніямі свету. Pfіzer, напрыклад, намераны вырабляць лекі на «Белмедпрэпаратах» — з прыцэлам на рэалізацыю не толькі ўнутры краіны, але і ў ЕАЭС.

Перад тым як трапіць на ўнутраны рынак, усе лекі, у тым ліку і імпартныя, праходзяць працэдуру дзяржаўнай рэгістрацыі (гэта сведчыць аб тым, што якасць і бяспека ўжо даказаны), пасля чаго сістэма фармаканагляду адсочвае далейшы лёс кожнага прэпарата — збіраюцца паведамленні ад медработнікаў і фармацэўтаў аб выпадках негатыўных эфектаў. Усё ж такі прэпараты могуць па-рознаму ўздзейнічаць на людзей, бывае і індывідуальная непераноснасць нейкага рэчыва. Міністэрства аховы здароўя можа ў выніку вынесці рашэнне аб прыпыненні дзяржрэгістрацыі і абарачэння на рынку.

Пабочны эфект ад «хіміі» можна знізіць

Адной з найноўшых распрацовак беларускіх вучоных стала работа па зніжэнні пабочных эфектаў вядомых хіміяпрэпаратаў для лячэння анкалагічных захворванняў. Гэтыя лекі паспрабавалі спалучаць з субстанцыямі, сінтэзаванымі нашымі хімікамі з Інстытута фізіка-арганічнай хіміі. Выпрабаванні на эксперыментальных жывёлах паказалі, што такое прымяненне робіць магчымым дасягненне супрацьпухліннага эфекту пры выкарыстанні дозы «хіміі» ў 10, а тое і ў 1000 разоў меншай!

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: І сабе, і суседзям

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».