Вы тут

У Аўстраліі заолагі вылечылі ад нарказалежнасці пітона


Двухметровы пітон, якога канфіскавалі супрацоўнікі паліцыі падчас рэйду ў лабараторыі па вытворчасці метамфетаміну, настолькі прыахвоціўся да наркотыкаў, што яго прыйшлося змясціць у спецыяльную рэабілітацыйную турму для... жывёл, паведамляе Thе Dаіlу Tеlеgrарh.


Гіганцкая змяя прыцягнула ўвагу праваахоўнікаў сваімі агрэсіўнымі паводзінамі ў ходзе спецаперацыі. Як устанавілі пасля заолагі, рэптылія, знаходзячыся ў замкнёнай прасторы лабараторыі, падверглася ўздзеянню часціц метамфетаміну і фактычна стала залежнай ад наркотыку.

Як і ў выпадку лячэння нарказалежных людзей, змяю змясцілі ў спецыяльным рэабілітацыйным цэнтры для прадстаўнікоў дзікай прыроды ў Віндзары. На думку спецыялістаў цэнтра, якія прымалі змяю, нарказалежнасць пітона была бачная няўзброеным вокам. Спецыялістам рэабілітацыйнага цэнтра спатрэбілася каля месяца, каб вывесці наркотык з арганізма змеі, і толькі праз сем месяцаў рэптылія вярнулася да стану нармальнага жыцця.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.