Вы тут

Пагоркі, якія адмаўляюць законы фізікі


На некаторых участках дарогі лепш верыць свайму вестыбулярнаму апарату, а не вачам: пейзаж здольны прымусіць чалавека паверыць, што высока — гэта нізка і наадварот.


На Зямлі ёсць дзясяткі месцаў, дзе ў гравітацыі, здаецца, збіваюцца настройкі: для таго каб спусціцца з гары, веласіпедыстам у такіх месцах даводзіцца налегчы на педалі, а машына, пакінутая на «нейтралцы», коціцца ўверх па схіле. Раней гэтыя цуды тлумачылі выхадкамі ведзьмаў, потым — велізарнымі магнітамі і загадкавымі ўрадавымі эксперыментамі. На самай справе гэта пейзаж жартуе з чалавечым зрокам. Адзін з такіх «гравітацыйных пагоркаў» знаходзіцца ў Ірландыі. Ухіл дарогі ў гэтым месцы невялікі, але адчувальны: яго адчуваюць пешаходы і веласіпедысты, ды і кіроўца можа падмануцца. Дарога «пад гару» патрабуе тут значна больш намаганняў, чым шлях уверх па схіле. Геадэзісты прыязджалі сюды з тэадалітам і высветлілі, што на самай справе супярэчнасці няма. Участак дарогі, які здаецца падножжам узгорка, у сапраўднасці з'яўляецца яго вяршыняй і знаходзіцца на вышыні 30 метраў над узроўнем мора. Але вочы адмаўляюцца ў гэта верыць.

Некалькі гадоў таму туды прыехаў псіхолаг з Ютуб-канала Scіence Channel і растлумачыў, што ўся справа ў асаблівасцях рэльефу, а менавіта ў тым, што ні з аднаго месца на дарозе не відаць гарызонту. Уяўленне пра тое, як размяшчаецца ўяўная прамая гарызонту, складваецца па лініях навакольных пагоркаў: мозг мяркуе, што некаторыя з ліній раўналежныя гарызонту, хоць на самай справе яны знаходзяцца пад ухілам.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».