Вы тут

На «Беларусь 5» хутка з'явіцца новы каментатар


Днямі фінішаваў рэаліці-праект «Накаўт-раўнд», які праводзіў спартыўны тэлеканал «Беларусь 5» у пошуку новых вядучых. Па суме галасоў гледачоў і прафесійнага журы пераможцам конкурсу стаў Сяргей Комса — удзельнік зборнай Беларусі па паплавочнай рыбнай лоўлі і ўладальнік звання КМС па тэнісе, які ўжо некалькі гадоў вучыць настольнаму тэнісу дзяцей у Салігорску.


Нагадаем, рэаліці-шоу стартавала ў канцы мінулага года. З больш як 100 дасланых заявак пасля вочнага кастынгу перад камерай у праект трапілі 16 удзельнікаў, якія на вачах у гледачоў і запрошаных экспертаў адстойвалі сваё права называцца роўнымі сярод лепшых спартыўных каментатараў краіны. Да фіналу ж дайшлі ўсяго чацвёра: Раман Юралевіч, Фёдар Прошкін, Ягор Калеснік і Сяргей Комса, якім давялося адказаць на шэраг няпростых пытанняў, пазнаць беларускіх спартсменаў на паўсядзённых фота і, зразумела, каментаваць яркія спартыўныя падзеі сучаснасці. Сваіх фаварытаў падтрымлівалі галасамі гледачы — на афіцыйнай старонцы тэлеканала «УКантакце», а таксама тэлевізійныя і спартыўныя эксперты. У выніку лідарам абодвух галасаванняў стаў менавіта Сяргей Комса, які атрымаў магчымасць увайсці ў склад каманды прафесіяналаў «Беларусь 5».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Накаўт-раўнд» выйграў трэнер па тэнісе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Яны пазнаёмiлiся ў 10-гадовым узросце ў харэаграфiчным вучылiшчы i з таго часу не расстаюцца.

Грамадства

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Колькасць людзей, якiя спрабуюць адшукаць свае каранi, з кожным годам павялiчваецца. 

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.