Вы тут

Дэпутаты прынялі ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу — 2017»


У рамках добраахвотнай акцыі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адправіліся пад вёску Пекалін Смалявіцкага раёна. У мінулым годзе стыхія сур'ёзна пашкодзіла мясцовыя лясныя ўгоддзі.


— Лясгасы наступствы ўжо ліквідавалі, драўніна цалкам вывезена. Цяпер асноўная работа — пасадка лесу, — падкрэсліў намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандр КОРБУТ. — Міністэрства лясной гаспадаркі запрашае ўсіх ахвотных на пасадку лесу: 15 тысяч гектараў, якія былі ў мінулым годзе пашкоджаныя, павінны быць адноўленыя.

Па словах намесніка міністра, мінулай восенню былі адноўлены больш як 5 тысяч гектараў, а плануецца яшчэ 6 тысяч. Сіламі дэпутатаў за адзін дзень дрэўцамі засадзілі 10 гектараў.

Неабходнасць правядзення акцыі «Тыдзень лесу — 2017» падкрэсліў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Баляслаў ПІРШТУК. «Мы ведаем, што больш за 40% нашай тэрыторыі займае лес. На жаль, летась стыхія прынесла нам шмат страт, — дадаў парламентарый. — Лес — гэта не толькі сыравінны матэрыял для эканомікі, але і экалагічны прадукт, які разам з нашымі балотамі з'яўляецца «лёгкімі» Еўропы. Таму для нас, безумоўна, вельмі важна аднавіць гэты баланс».

— У гэтым годзе ў нас, напэўна, самая шматлікая акцыя за ўсе гады ўдзелу дэпутатаў. Усяго тут каля
90 парламентарыяў, — адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Таццяна КАНАНЧУК. — Акцыя накіравана на прапаганду руплівых адносін грамадскасці да нашых лясоў. Лясы — гэта наша нацыянальнае багацце.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Місія: пасадзіць дрэва

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.