Вы тут

Шыны зубы берагуць


Для размеркавання жавальнай нагрузкі зубы павінны амартызаваць, крыху рухацца ў лунцы, аднак празмерная рухомасць павінна насцярожыць, бо гэта можа прывесці ўрэшце і да страты зубоў. Для змяншэння рухомасці
выкарыстоўваецца спецыяльная працэдура — шыніраванне.


 

Найчасцей для яе прымяняюцца такія матэрыялы, як поліэтылен і шкловалакно. Вырабленыя з іх шыны практычна незаўважныя на зубах, зліваюцца з імі па колеры і фактуры.

У чым перавагі шыніравання?

1. Надзейная, даўгавечная стабілізацыя зубоў.

2. Няма неабходнасці сточвання вялікага аб'ёму цвёрдых тканак, дэпульпіравання зуба.

3. Выдатны эстэтычны эфект.

4. Невялікі аб'ём шыны не стварае дыскамфорту падчас яды, не перашкаджае маўленню.

5. Шкловалакно — хімічна інертны, біялагічна сумяшчальны матэрыял.

6. Шына стане апорай для штучнага зуба, калі страчаны ўласны.

7. Закрыюцца прамежкі паміж зубамі.

8. Працэдура праводзіцца на працягу аднаго наведвання.

9. Шыну можна лёгка выдаліць, паставіць новую.

10. Няма перашкод для гігіенічнага догляду.

11. Даступны кошт.

— Самае важнае, што шыніраванне дазваляе зберагчы зубы ад хістання і зрушэння, што папярэджвае пашкоджанне косці, фіксуе зубы, раўнамерна размяркоўвае нагрузку паміж зубамі, — тлумачыць урач стаматолаг-тэрапеўт вышэйшай катэгорыі 9-й стаматалагічнай паліклінікі Мінска Алена СЫРАЕГІНА. — Спачатку будзе праведзена мясцовае абязбольванне, затым зубы ачышчаюцца ад зубнога налёту, і на неабходным баку робіцца баразёнка глыбінёй 0,5 мм, куды і змяшчаецца лента са шкловалакна. Баразёнка са стужкай, а таксама міжзубныя прамежкі запаўняюцца геліякампазітам, паверхня шліфуецца і паліруецца. Адначасова з устаноўкай шыны можна праводзіць рэстаўрацыю і пратэзаванне зубоў. Працэдура займае прыкладна каля дзвюх гадзін.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».