Вы тут

"Адкрыты дыялог" да Сусветнага дня здароўя пройдзе ў Магілёве


7 красавіка ў 14.00 у Магілёве у рамках Сусветнага дня здароўя адбудзецца "Адкрыты дыялог" на тэму: "Жыць — выдатна!". Месца правядзення: пр-т Шмідта, 3, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання.


Фота: kvedomosti.com

Адкрыты дыялог будзе прысвечаны пытанням арганізацыі вольнага часу моладзі, дэструктыўных рухаў у сацыяльных сетках, пытанням стрэсаўстойлівасці моладзі і іншаму.

Сесія, экзамены, падрыхтоўка да паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі — цяжкі час для сучаснага маладога чалавека. Як не страціць сябе ў віры праблем і паспяхова выйсці са складанай сітуацыі? Усё гэта будзе адмяркоўвацца падчас адкрытага дыялогу.

На ім будуць прысутнічаць: актыў БРСМ з ліку вучнёўскай і студэнцкай моладзі; прадстаўнікі выканаўчай улады, УУС Магілёўскага аблвыканкама, царквы, устаноў аховы здароўя (псіхолаг, неўролаг, суіцыдолаг).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.