Такая інфармацыя размешчана на сайце кампаніі.
Павелічэнне кошту складзе 9% і закране званкі, абаненцкую плату, SMS, MMS, інтэрнэт-тарыфы, тарыфы на выходныя міжнародныя званкі, спецыяльныя і некаторыя дадатковыя паслугі (у тым ліку тыя, што аказваюцца праз кантэнт-правайдараў, роўмінг і іншыя). Зменіцца таксама прынцып прадастаўлення мабільнага інтэрнэту на тарыфным плане «Smart Бясконцы» — пры спажыванні больш як 100 ГБ доступ у інтэрнэт будзе прадастаўляцца на хуткасці да 512 Кбіт/с.
Змяненні не закрануць абанентаў тарыфных планаў «Сацыяльны» і «Пенсійны»: абаненцкая плата, кошт выходных выклікаў на стацыянарныя нумары і ў сетцы мабільных аператараў для іх застануцца ранейшымі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».