Вы тут

Распачаўся чэмпіянат Беларусі па футболе сярод камандаў вышэйшай лігі


Ён пройдзе па класічнай сістэме: 16 клубаў правядуць двухколавы турнір — матчы дома і ў гасцях. Па выніках спаборніцтваў вышэйшую лігу пакінуць каманды, якія занялі 15-е і 16-е месцы, у наступным сезоне іх заменяць два найлепшыя прадстаўнікі 1-й лігі. Сустрэчы заключнага, 30-га тура будуць згуляныя 26 лістапада.


Момант матча «Нё­ман» — «Сла­вія».

Ну, а першы тур адкрыла гульня дзейных чэмпіёнаў краіны футбалістаў барысаўскага
БАТЭ з «Гомелем», які вярнуўся ў элітны дывізіён пасля гадавога перапынку. Пераможцу сустрэчы выявіць не ўдалося, матч завяршыўся з лікам 1:1. Уладальнік «серабра» салігорскі «Шахцёр» у гасцях у «Гарадзеі» здабыў мінімальную перамогу 1:0. Бронзавыя прызёры мінскія дынамаўцы ў Магілёве з буйным лікам перайгралі «Днепр» — 3:0. Нагадаем, магілёўскі клуб не выступаў у вышэйшай лізе два апошнія сезоны.

«Мінск» на сваім полі не змог перайграць гасцей з брэсцкага «Дынама» — 2:2. Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Ігара Крывушэнкі ў сябе дома перайграла «Іслач» 2:1, а футбалісты «Нафтана» ў Наваполацку саступілі гасцям са «Слуцка» — 0:1. Сталічныя «Крумкачы» распачалі чэмпіянат з сустрэчы на полі ФК «Мінск», дзе сыгралі з «Віцебскам» — 1:0, гродзенскі «Нёман» і мазырская «Славія» завяршылі сваю першую сустрэчу ў сезоне ўнічыю — 0:0.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Фо­та БЕЛ­ТА

Загаловак у газеце: Вынікі старту

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.