Вы тут

ЗША больш не хочуць зрынаць Башара Асада


Адхіленне Башара Асада з пасады прэзідэнта Сірыі больш не з'яўляецца галоўнай мэтай амерыканскай палітыкі ў гэтай краіне, заявіла прадстаўнік ЗША ў ААН.


Нікей Хэйлі сказала, што галоўным прыярытэтам для Амерыкі стане пошук магчымасцяў змены жыцця сірыйцаў да лепшага.

Паводле яе слоў, менавіта такая палітыка будзе праводзіцца пры прэзідэнце Дональдзе Трампе, тады як Барак Абама якраз меў намер дабіцца сілай адхілення ад улады Асада.

На думку аналітыкаў, хоць пазіцыі ў Сірыі Асада і аслабелі ў нейкі момант, цяпер ён выглядае больш упэўненым, бо забяспечыў сабе падтрымку з боку Расіі, асабліва — ваенную.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.