Вы тут

«Аўтазаводцу» — 70


З канвеера зборачнай вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода яшчэ не сышла ні адна машына з фірмовым «зубрам» на капоце, калі ў першыя цэхі прадпрыемства, якія выраслі літаральна на ўчорашніх пустках, 1 красавіка 1947 года прыйшоў першы нумар «шматтыражкі» завода, — дзве малафарматныя старонкі. «Аўтазаводзец» стаў першай завадской шматтыражнай газетай у пасляваенным Мінску.


 

1 красавіка 1972 года — выпушчана 3000 нумароў «шматтыражкі», «Аўтазаводзец» адзначыў сваё 25-годдзе — газета ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці і ЦК ЛКСМБ. А ў маі «Аўтазаводзец» удастоены ўсесаюзнай прэміі «За найлепшую пастаноўку масавай работы ў рэдакцыі».

З 2010 года пачаўся, па сутнасці справы, новы перыяд развіцця вядомага ва ўсім свеце прадпрыемства і, натуральна, завадской «шматтыражкі». Усё больш увагі ўдзяляецца сацыяльнай сферы, паляпшэнню ўмоў працы рабочых. У той жа час на першым месцы застаецца задача выпуску новай тэхнікі — надзейнай, якаснай. І, вядома, усе гэтыя падзеі знаходзяць сваё адлюстраванне на старонках «Аўтазаводца», журналісты якога ніколі не застаюцца ў баку ад праблем, задач і поспехаў усяго калектыву флагмана беларускага аўтамабілебудавання.

Віншуем калег з адметнай датай!

Алесь ДРАЎНІЦКІ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.