Вы тут

У паяздах пройдзе эксперымент


У мэтах аптымізацыі правядзення пагранічных і мытных працэдур у паяздах міжнародных ліній 12 красавіка адбудзецца эксперыментальны рэйс паяздоў №805 Мінск — Вільнюс і №806 Вільнюс — Мінск з правядзеннем дадзеных працэдур на станцыі Мінск-Пасажырскі.


Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, ад Мінска да Вільнюса і назад састаў пойдзе без прыпынкаў для высадкі і пасадкі пасажыраў на станцыях Маладзечна і Гудагай. Пасадка ў поезд №805 Мінск — Вільнюс у гэты дзень пачнецца ў 7.15 і скончыцца ў 7.45. У перыяд з 7.15 да 8.00 супрацоўнікамі памежных і мытных органаў будуць праводзіцца неабходныя кантрольныя мерапрыемствы. Пасля прыбыцця поезда №806 Вільнюс — Мінск на станцыю Мінск-Пасажырскі (у 21.40) таксама будзе ажыццёўлены памежна-мытны кантроль.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?