Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі


Дарагія беларусы і расіяне!

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — не проста знамянальная дата ў новай гісторыі нашых краін, гэта пацвярджэнне духоўнай і культурнай блізкасці двух брацкіх народаў, цеснага палітычнага і эканамічнага партнёрства.

Гэты год адметны ўдвая — пачаткам трэцяга дзесяцігоддзя саюзнага будаўніцтва і 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.

Перавагі саюзнай інтэграцыі бясспрэчныя. Мы разам уносім вялікі ўклад у забеспячэнне сацыяльных гарантый і роўнасці правоў беларусаў і расіян, а таксама паглыбленне двухбаковых гуманітарных сувязяў.

Высокі ўзровень даверу дазваляе нам цесна ўзаемадзейнічаць у сферы знешняй палітыкі і бяспекі.

За параўнальна кароткі адрэзак часу саюзны праект раскрыў вялікі стваральны патэнцыял для далейшага развіцця эканомік Беларусі і Расіі. Згуртаваныя цеснымі кааперацыйнымі сувязямі, узаемадапаўняльнасцю нашых прамысловых і аграрных комплексаў, трывалымі кантактамі на ўзроўні рэгіёнаў, мы павінны яшчэ больш настойліва і паслядоўна дабівацца стварэння паўнавартаснай адзінай эканамічнай прасторы, ліквідацыі ўсіх бар'ераў, якія перашкаджаюць развіццю нашай інтэграцыі. Пры гэтым у адпаведнасці з патрабаваннямі часу нам неабходна арыентавацца на навукаёмістыя і высокія тэхналогіі, здольныя надаць імпульс двухбаковаму эканамічнаму развіццю.

Прызнанне відавочных поспехаў саюзнага будаўніцтва, шэраг яго інавацыйных напрацовак уносяць важкі ўклад у фарміраванне жыццяздольнай архітэктуры еўразійскай інтэграцыі.

Аднак маштаб дасягненняў не павінен успрымацца як дадзенасць. Рознага роду выпрабаванні на трываласць выяўляюць іх кволасць. Таму сумеснымі намаганнямі мы зможам эфектыўна пераадолець цяжкасці, якія дыктуе нам сусветны парадак дня, адкрыць новыя магчымасці для ўздыму нацыянальных эканомік, павышэння дабрабыту нашых народаў і дзяржаў.

Дзень яднання — сімвал вялікай каштоўнасці беларуска-расійскай дружбы. Гістарычная памяць і ўзаемная падтрымка заўсёды былі для нас вышэй за любыя меркантыльныя або тактычныя меркаванні, і наш агульны абавязак — захоўваць вернасць гэтаму лёсавызначальнаму выбару, які адпавядае чаканням і памкненням народаў Беларусі і Расіі.

Перакананы, што імкненне людзей да сумеснага тварэння, якое ідзе ад жыцця, будзе паспяхова рэалізоўвацца.

Хай нашы адносіны мацнеюць дзень ад дня, прыносячы ўпэўненасць у будучыні, мір і згоду!

Ад усёй душы віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Здароўя і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

Аляксандр Лукашэнка, Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Загаловак у газеце: Сімвал вялікай каштоўнасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».