Вы тут

Супрацоўнікі МТБанка пасадзілі рабінавую алею*


29 сакавіка на беразе Свіслачы за мінскім футбольным манежам кіпела праца. Там з'явілася новая рабінавая алея. Пасадзіла яе каманда, у якую ўвайшлі супрацоўнікі МТБанка, прадстаўнікі "Мінскзеленбуда", грамадскіх арганізацый і журналісты. Высадка дрэў прайшла ў межах акцыі "Асвяжы Свет".


Яна стартавала перад навагоднімі святамі у афіцыйных акаўнтах МТБанка ў сацсетках. Акцыя праходзіла пад слоганам «Вы хочаце жыць у зялёным і чыстым свеце? Стварыце лепшы горад на зямлі спачатку на экране камп'ютара, а потым і вакол сябе!» Падпісчыкам прапаноўвалася прайсці экалагічную анлайн-гульню, пасадзіць віртуальнае дрэва і выратаваць уяўны горад ад смогу. А 29 сакавіка падзеі гульні ўвасобіліся ў рэальнасці.

- Сацыяльна адказны бізнес - гэта не проста модны карпаратыўны трэнд, - распавядае дырэктар па карпаратыўным бізнесе МТБанка Павел Малышка.- Мы былі першым банкам, які далучыўся да Лакальнай сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі. Мы абавязаліся ўдзельнічаць у вырашэнні найбольш вострых праблем грамадства. Але галоўнае для нас пры гэтым - далучыць як мага больш людзей да важных спраў. Падумалі: што мы можам зрабіць для горада? І вырашылі ў партнёрстве з Мінскзелянбудам высадзіць рабінавую алею. Будзем і надалей удзельнічаць у падобных акцыях, каб наш горад заставаўся зялёным.

Частавацца пладамі рабіны вельмі любяць птушкі. Пяць такіх дрэў здольны за два дні пракарміць каля тысячы асобін дразда-рабінніка. А гэта значыць, што рабінавая алея, пасаджаная супрацоўнікамі МТБанка, здолее сілкаваць на працягу восені і зімы невялікую чараду гэтых птушак: у велізарныя папуляцыі яны збіваюцца даволі рэдка. Па словах арнітолага Сямёна Левага, у малакормны час году рабіна ратуе і дразда-белабровіка, чорнага дразда, дразда-дзярабу. Гэтае дрэва - сапраўдная знаходка для тых відаў птушак, якія прылятаюць да нас толькі ўзімку - снегіроў і амялушак.

Але рабіна прыносіць вялікую карысць не толькі птушкам, але і чалавеку.

- Закладка новай алеі мае вялікае значэнне для гарадскога асяроддзя. Амаль кожны год у Мінску здараюцца «хвалі спёкі», калі некалькі дзён ці тыдняў трымаецца анамальна высокая тэмпература, што прыводзіць да пагаршэння самаадчування ў людзей, асабліва ў пажылых, - адзначае выканаўчы дырэктар МГА "Экапартнёрства" Аліна Бушмовіч. - Зялёныя насаджэнні даюць магчымасць гараджанам хавацца ў ценю і лягчэй пераносіць высокія тэмпературы. І вельмі добра, што беларускі бізнес ініцыюе такія экалагічныя акцыі і далучае да абарону навакольнага асяроддзя сваіх кліентаў.

*На правах рэкламы

УНП 100394906

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.