У Магілёве сродкі ад збору па Дэкрэце №3 ідуць на будаўніцтва дзіцячага сада.
Пра гэта карэспандэнту «Звязды» паведаміла намеснік начальніка фінансавага аддзела Магілёўскага гарвыканкама Галіна МАЙСТРОВА.
— Сёлета будаўніцтва гэтага садка ў Казіміраўцы не было запланавана, не хапала сродкаў, але за кошт гэтых грошай яно вядзецца, — удакладніла яна. — Гэта будзе сучасны дзіцячы сад на 240 месцаў, які вельмі запатрабаваны ў такім вялікім і адносна маладым мікрараёне.
Усяго на 30 сакавіка паступіла 948,6 тысячы рублёў (з пачатку года — 359,1 тысячы) гэтага збору. Усе яны ўкладзены ў дзіцячы садок. І грошы працягваюць паступаць. За сакавік іх было пералічана 6,5 тысячы.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.