Вы тут

Прэзідэнт накіраваўся з афіцыйным візітам у Туркменістан


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Туркменістан.


Сёння кіраўнік дзяржавы правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, якія пройдуць у фармаце сам-насам, а затым у пашыраным складзе. Бакі плануюць абмеркаваць шырокі спектр пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Плануецца, што лідары дзвюх краін таксама прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане.

Заўтра Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў наведаюць Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат, будаўніцтва якога было нядаўна завершана беларускім бокам. Кіраўнікі дзяржаў ва ўрачыстай абстаноўцы дадуць старт рабоце завода, а затым азнаёмяцца з вытворчасцю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?