Вы тут

Ці ведаеш ты прыроду?


ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад дырэктара – галоўнага рэдактара

рэдакцыйна-выдавецкай установы

“Выдавецкі дом “Звязда”

П. Я. Сухарукава

ад 28.03.2017 № 28

 

ПРАВІЛЫ ПРАВЯДЗЕННЯ

ВІКТАРЫНЫ “ЦІ ВЕДАЕШ ТЫ ПРЫРОДУ?”

_28.03.2017_№__1 РП_

 

  1. Віктарына пад назвай “Ці ведаеш ты прыроду?” (далей – Віктарына) праводзіцца рэдакцыйна-выдавецкай установай “Выдавецкі дом “Звязда” з мэтай папулярызацыі часопіса “Родная прырода” сярод чытачоў.
  2. Удзельнікам Віктарыны можа быць любы жыхар Рэспублікі Беларусь.
  3. Для таго, каб узяць удзел у Віктарыне, кожны чытач пасля публікацыі інфармацыі аб пачатку Віктарыны і ўмоў яе правядзення на старонках часопіса “Родная прырода” мае права даслаць адказы на пытанні Віктарыны на адрас рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда”: 220034, г. Мінск, вул. Захарава, 19 з паметкай “Віктарына” ці на электронную пошту часопіса “Родная прырода” pryroda@zviazda.by. Ад аднаго чытача разглядаецца толькі адзін варыянт адказаў на пытанні.
  4. Віктарына праводзіцца з 30.03.2017 па 15.05.2017 г. і складаецца з 2 (двух) блокаў пытанняў, кожны з якіх публікуецца ў асобным нумары часопіса “Родная прырода”. Чытачы штомесячна дасылаюць адказы на пытанні да 15 чысла месяца, наступнага за месяцам публікацыі пытанняў Віктарыны. Падвядзенне вынікаў Віктарыны праводзіцца па выхаду ў свет двух нумароў выдання і паступлення адказаў на апублікаваныя ў адпаведных нумарах два блокі пытанняў Віктарыны – у нумарах 3, 4 за 2017 год.
  5. Пераможцамі Віктарыны прызнаецца чытач, які першым даслаў ліст з правільнымі адказамі на ўсе пытанні камісіі.
  6. Для правядзення вынікаў Віктарыны ствараецца камісія па яе правядзенні ў складзе:

старшыня камісіі – Ляўковіч Алена Леанідаўна – першы намеснік дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда”;

Члены камісіі:

         Міхайлічэнка Алена Віктараўна – загадчык аддзела падпіскі і рэалізацыі рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда”;

         Коласава Вераніка Аляксандраўна – намеснік галоўнага рэдактара рэдакцыі часопіса “Родная прырода”;

         Яноўская Аксана Мікалаеўна – рэдактар аддзела рэдакцыі часопіса “Родная прырода”;

         Пралюк Вольга Уладзіміраўна – рэдактар аддзела рэдакцыі часопіса “Родная прырода”.

  1. Вызначэнне пераможцаў ажыццяўляецца на пасяджэнні камісіі, якое праводзіцца на працягу трох працоўных дзён з моманту заканчэння тэрміну, вызначанага пунктам 4 гэтых Правілаў, у памяшканні рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда” па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10а.
  2. Рашэнні камісіі афармляюцца пратаколам, які падпісваецца яе старшынёй і членамі.
  3. Пераможцы Віктарыны атрымліваюць падпіску на часопіс “Родная прырода” на другое паўгоддзе 2017 года (прызы – ад установы “Цэнтр экалагічных рашэнняў”).
  4. Вынікі Віктарыны друкуюцца ў часопісе “Родная прырода” пасля належнага афармлення і падпісання адпаведнага пратакола.

ПЕРШЫ ТУР

1. Дзе ракі зімуюць?

2. Нарадзілася ў вадзе, а жыве на зямлі.

3. Чаму трусы ўвесь час што-небудзь жуюць?

4. Якія ногі ў жырафа даўжэйшыя: пярэднія ці заднія?

5. Якія звяры лётаюць?

6. С кім у нары можа жыць ліса?

7. Што губляе лось кожную зіму?

8. Каму хвост служыць рулём, а часам парашутам?

9. Якая з птушак сямейства воранавых дапамагае “высаджваць” дубы?

10. Як бабёр папярэджвае родзічаў пра небяспеку?

11. Прозвішча гэтага вядомага пісьменніка – назва вадаплаўнай птушкі.

12. У гэтага волата нос нашмат даўжэйшы за хвост.

13. Назавіце жывёлу, якая адлюстраваная на фотаздымку.

14. Што за звер пакінуў сляды на снезе?

15. А гэта – сляды птушкі. Якой менавіта – угадайце па размаху крылаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?