Вы тут

Ветэраны ўносяць важкі ўклад у падтрыманне стабільнасці ў краіне


Найбольш актыўныя ветэраны з усёй краіны сабраліся ўчора падчас урачыстасці, прысвечанай 30-годдзю адной з найбуйнейшых арганізацый краіны — Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.


Адной з першых членаў арганізацыі павіншавала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля КАЧАНАВА, якая агучыла прывітальныя словы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў адрас ветэранаў: «На рахунку вашай арганізацыі нямала цікавых праектаў, знакавых мерапрыемстваў і ініцыятыў. Вы ўносіце неацэнны ўклад у падтрымку стабільнасці і спакою ў нашай краіне, выхаванне падрастаючага пакалення ў духу маральнасці і патрыятызму. Жыццёвы і працоўны вопыт, прафесіяналізм і асабістыя якасці кожнага з вас з'яўляюцца прыкладам, вартым пераймання». Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ветэраны і ў далейшым будуць прымаць самы актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, садзейнічаць развіццю суверэннай беларускай дзяржавы.

Віншаванні ад імя ўрада краіны зачытала міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына КАСЦЕВІЧ: «Дзякуючы вашай актыўнай жыццёвай пазіцыі, ініцыятыўнасці, добрасумленным адносінам да справы паспяхова вырашаюцца задачы па патрыятычным выхаванні моладзі, прапагандзе найлепшых традыцый Айчыны, кансалідацыі грамадства. Ваш бясцэнны жыццёвы вопыт і мудрая парада будуць запатрабаваны заўсёды».

Клопат аб ветэранах з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. Сёння аўтарытэтная арганізацыя краіны аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах амаль 2,6 мільёна чалавек: гэта ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, сілавых структур. Многія з іх лічаць справай гонару ўдзельнічаць у грамадскім жыцці краіны, патрыятычным выхаванні насельніцтва.

На ўласным прыкладзе выхоўвае маладое пакаленне і Герой Савецкага Саюза Васіль Мічурын, якому неўзабаве споўніцца 101 год. «Я не сяджу ў хаце, — гаворыць ветэран. — Я настройваю моладзь на дапамогу дзяржаве, каб яна была яшчэ больш моцнай».

Як адзначыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл ОРДА, вопыт і веды ветэранаў заўсёды былі і будуць запатрабаванымі ў працэсе развіцця нашай краіны. «У прафсаюзных справах удзельнічае шмат ветэранаў, — падкрэсліў Міхаіл Орда. — Гэта вельмі важная работа, якую мы робім па захаванні гістарычнай памяці і спадчыны. Летась мы з вамі завяршылі рэканструкцыю адной са святыняў нашай беларускай зямлі — Кургана Славы. Я ўпэўнены, што наперадзе яшчэ шмат важных і патрэбных спраў».

Па словах старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў генерал-маёра запасу Івана ГАРДЗЕЙЧЫКА, ветэраны ўдзельнічаюць у найважнейшых палітычных кампаніях, у рэалізацыі мерапрыемстваў органаў дзяржаўнай улады, нацыянальных праграм па сацыяльнай і прававой абароне ветэранаў, у грамадзянска-патрыятычным, працоўным і інтэрнацыянальным выхаванні моладзі. «Захоўваючы высокамаральныя традыцыі папярэдніх пакаленняў, удзячную памяць аб шматлікіх подзвігах і працоўных здзяйсненнях, ветэраны аб'яднання ўносяць свой пасільны ўклад у падтрыманне стабільнасці і спакою ў краіне, — лічыць Іван Гардзейчык. — Мы з пачуццём годнасці і гонару ўспрымаем, а таксама адчуваем сваю дзяржаўную і грамадскую запатрабаванасць, дакладна ўсведамляючы, што без нашай актыўнай грамадзянскай пазіцыі, без нашага высокага зараду патрыятызму, вернасці і адданасці не могуць быць дасягнуты высокія палітычныя і эканамічныя мэты».

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Прыклад для пераймання

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.