Вы тут

Беларуска-індыйскіх лекаў стане больш


Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дэлегацыяй фармацэўтычных кампаній з Індыі. Нагадаем, індыйскія прадстаўнікі выступілі партнёрамі беларускага боку на міжнароднай выстаўцы «Ахова здароўя Беларусі — 2017», што прайшла ў Мінску.


На гэты момант рэалізуецца тры беларуска-індыйскія інвестыцыйныя праекты ў галіне вытворчасці лекаў. Парламентарый выказаў надзею, што пасля наведвання Беларусі дэлегацыяй індыйскіх фармацэўтычных кампаній колькасць сумесных спраў павялічыцца.

«У нас вельмі шматпрофільнае супрацоўніцтва, і я рады таму, што яно змяшчае не толькі гандлёвыя адносіны, але досыць актыўна развіваюцца і інвестыцыйныя праекты», — адзначыў спікер верхняй палаты. Сёння паміж Беларуссю і Індыяй ажыццяўляецца сумесная работа ў навукова-тэхнічнай галіне, у падрыхтоўцы кадраў ва ўніверсітэтах. На думку Міхаіла Мясніковіча, гэта сведчыць пра разнастайнасць формаў нашай працы і добрых перспектывах.

— У цэлым мы задаволены супрацоўніцтвам з Індыяй на ўсіх узроўнях. І бачым вялікі патэнцыял, які яшчэ не да канца запатрабаваны, — падкрэсліў сенатар.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.