Вы тут

Першы Рэспубліканскі цэнтр інклюзіўнай адукацыі адкрыецца ў БДПУ


Ён стаў вынікам сумеснай працы ЮНІСЕФ і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта па прасоўванні ідэй і ўкаранення практык інклюзіўнай адукацыі. Мяркуецца, што цэнтр стане ўнікальным падраздзяленнем Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ, які будзе спрыяць прасоўванню ідэі даступнасці адукацыі для ўсіх дзяцей.


Фота: sfedu.ru

Актуальнасць яго стварэння абумоўлена ў тым ліку і ратыфікацыяй ў 2016 годзе Рэспублікай Беларусь Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю, у якой абвешчаны абавязак дзяржаў-удзельніц забяспечваць інклюзіўную адукацыю на ўсіх узроўнях, а таксама навучанне на працягу ўсяго жыцця. У Рэспубліцы Беларусь прынята Канцэпцыя развіцця інклюзіўнай адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама дзейнічае план па яе рэалізацыі, разлічаны на 2016—2020 гады

Урачыстае адкрыццё Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра інклюзіўнай адукацыі адбудзецца 29 сакавіка ў 11.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13 (вучэбны корпус № 7 БДПУ).

Гасцей чакае экскурсія па рэсурснаму цэнтру. Таксама ўсе ахвотныя змогуць азнаёміцца ​​з фотавыстаўкай, дзе прадстаўлены гісторыі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

На мерапрыемстве плануецца прысутнасць намесніка міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Раісы Сідарэнкі, рэктара БДПУ, доктара педагагічных навук, прафесара Аляксандра Жука, прадстаўніка Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Рашэда Мустафы Сарвара і іншых.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.

Жыллё

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.

Культура

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці  для іншых маладых кінематаграфістаў»

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці для іншых маладых кінематаграфістаў»

З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?