Вы тут

З разлікам на максімальную аддачу


Кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытаннях стварэння рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.


Па практыцы, якая даўно ўжо склалася ў нашай краіне, асабліва важныя дакументы, якія трэба будзе рэалізоўваць, разглядаюцца ў Прэзідэнта. Учора беларускаму лідару быў прадстаўлены на разгляд праект указа па стварэнні сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

— Падобныя сістэмы дзейнічаюць у многіх дзяржавах, дзе ўжо паказалі сваю эфектыўнасць. Відавочна, што ў нас укараненне аўтаматызаваных працэсаў выяўлення розных падзей, якія нясуць пагрозу, аналізу той інфармацыі, якая паступае, дазволіць значна павысіць узровень правапарадку, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Акрамя таго, гэта дасць магчымасць вызваліць значную колькасць работнікаў, рэсурсаў, занятых у адпаведных сферах. Гэта значыць аптымізаваць структуры канкрэтных дзяржаўных органаў, чым мы ў цяперашні час актыўна займаемся.

У той жа час ёсць шэраг пытанняў, якія Прэзідэнт і хацеў абмеркаваць дэталёва, перш чым прымаць рашэнні па ўказе.

— У нас ужо ёсць дзейная сістэма відэаназірання, ёсць тэлекамунікацыйныя сеткі і ёсць адпаведнае абсталяванне. Паўстае пытанне: чаго канкрэтна ў гэтай сістэме не хапае? Якія дадатковыя магчымасці мы атрымаем з уводам у строй новай сістэмы? Чаму б даную сістэму не стварыць пад эгідай дзяржаўнага органа, які і стане ўладальнікам адпаведнага інфармацыйнага рэсурсу? Я не думаю (а можа, вы прадставіце дадатковыя аргументы на карысць сваёй прапановы), што ўсё гэта трэба засяродзіць у руках прыватнага аператара.

Кіраўнік краіны пацікавіўся і тым, якія сродкі могуць спатрэбіцца для ўкаранення дадзенай сістэмы:

— Калі не хапае нейкіх сродкаў, трэба сказаць, што гэта за сродкі і колькі такіх сродкаў неабходна. Але падобную сістэму, якая існуе ў нас, неабходна не проста мадэрнізаваць, яе трэба давесці да сучаснага ўзроўню, каб мы маглі атрымаць з яе максімальную аддачу. Апошнія падзеі якраз сведчаць пра тое, што нам бы спатрэбілася такая сістэма і зусім нядрэнна мець яе ў Беларусі.

У тэму

Ігар Шуневіч, міністр унутраных спраў:

— Кіраўнік дзяржавы прыняў нашу прапанову аб тым, што такая сістэма дарэчная і неабходная ў любой цывілізаванай дзяржаве, і даручыў дадаткова прапрацаваць шэраг аспектаў, звязаных з практычнай рэалізацыяй праекта. У першую чаргу гэта, вядома ж, пытанні, звязаныя з выбарам аператара, які будзе генерыраваць усе ідэі і ажыццяўляць практычную рэалізацыю, пачынаючы ад куплі «жалеза» і заканчваючы эксплуатацыяй. Мы атрымалі адпаведныя ўказанні і будзем дапрацоўваць гэты праект указа менавіта з пункту гледжання прыўнясення нацыянальных асаблівасцяў і магчымасцяў нашай дзяржавы для рэалізацыі гэтага праекта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».