Вы тут

Варта перагледзець стаўленне да прымаемых МПА СНД дакументаў


Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас урачыстага пленарнага пасяджэння Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД, якое праходзіць у Санкт-Пецярбургу.


На думку Міхаіла Мясніковіча, СНД, створанае ў 1991 годзе, адбылося як паважанае ў свеце інтэграцыйнае аб'яднанне і дазволіла сфармавацца маладым суверэнным дзяржавам на постсавецкім прасторы. "Менавіта СНД спрыяла захаванню і далейшаму развіццю сувязяў, якія гістарычна склаліся. Ключавую ролю ў гэтых працэсах, безумоўна, адыграла і вызначае сёння палітычная мудрасць кіраўнікоў дзяржаў і парламентаў краін Садружнасці. Менавіта гэты палітычны кансэнсус забяспечыў паўнавартасны суверэнітэт нашых дзяржаў і глыбокую маштабную інтэграцыю краін СНД", - зазначыў спікер.

Ён выказаў меркаванне, што Міжпарламенцкая асамблея стала неад'емным інстытутам інтэграцыі, механізмам фарміравання і збліжэння заканадаўстваў краін СНД, распрацоўкі і прыняцця мадэльных законаў, а таксама аўтарытэтнай пляцоўкай абмеркавання самых складаных і далікатных пытанняў, выпрацоўкі шляхоў іх вырашэння. Асамблея, па словах Міхаіла Мясніковіча, сабрала і сфармавала круг аднадумцаў. "Зроблена вельмі шмат, аднак у цяперашні час, калі ў свеце адбываюцца турбулентныя эканамічныя і сацыяльна-палітычныя працэсы, неабходны новы парадак дня. Мы бачым, што многія дзеючыя інструменты не спрацоўваюць. У першую чаргу трэба перагледзець стаўленне да прымаемых дакументаў МПА СНД, павысіць іх статус, каб краіны-падпісанты прытрымліваліся прынятых на сябе абавязацельстваў", - перакананы старшыня Савета Рэспублікі.

Акрамя таго, ён звярнуў увагу, што ў апошнія гады маюць месца факты прыняцця рашэнняў у аднабаковым парадку асобнымі дзяржавамі Садружнасці, якія закранаюць інтарэсы партнёраў па інтэграцыйнаму аб'яднанню. "Мяркую, трэба ўстрымлівацца ад такіх дзеянняў", - заявіў Міхаіл Мясніковіч.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.