Вы тут

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю мастака Мая Данцыга


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага мастака Беларусі Мая Данцыга. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі з адыходам з жыцця выдатнага мастака, педагога і цудоўнага чалавека. Май Вольфавіч пражыў яркае, насычанае жыццё, дасягнуў сапраўдных прафесійных вышынь і ўпісаў незабыўную старонку ў гісторыю сучаснага выяўленчага мастацтва", - гаворыцца ў спачуванні.

Прэзідэнт адзначыў, што творчасць мастака атрымала ўсенародную любоў і павагу калег. Май Данцыг выхаваў некалькі пакаленняў маладых мастакоў і быў прыкладам самаадданага служэння сваёй Радзіме.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?