Вы тут

Фітнес-праект “Гарачыя гульні” стартуе ў БДУ


Яго ўдзельнікамі сталі 22 студэнта ВНУ, якія  прайшлі папярэдні кастынг і здачу нарматываў. А ўсяго было зарэгістравана больш як 100 ахвотных.


Адметнасцю акцыі з'яўляецца яе фармат рэаліці-шоў. Усе спартыўныя будні студэнтаў праходзяць пад пільнай увагай камер. Відэазапісы выкладваюцца ў групу ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”. Тут публікуюцца справаздачы з трэніровак, інтэрв'ю са спартсменамі, відэадзённікі ўдзельнікаў.

На працягу трох месяцаў студэнтаў чакаюць штотыднёвыя заняткі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў фізічнай культуры БДУ, прафесійных трэнераў, майстроў спорту, прызёраў розных спартыўных спаборніцтваў. Студэнты сустрэнуцца на пляцоўках з такімі вядомымі спартсменамі як Аляксандра Герасіменя, Юрый Раманаў, Джавіт Гамзатаў і іншымі. Дарэчы, 1 красавіка ў 11.30 беларуская “залатая рыбка” правядзе на базе спартыўнага комплексу БДУ “Універсітэцкі” (вул. Кастрычніцкая, 8а) трэніроўку па плаванні. Таксама студэнты пройдуць майстар-класы і кансультацыі лекараў-дыетолагаў, стылістаў, выкладчыкаў тайм-менеджменту.

Па завяршэнні праекта будуць вызначаны пераможцы. Дапамогуць у гэтай няпростай задачы спартыўныя вынікі, якіх дасягнуць удзельнікі праекта, і анлайн-галасаванне гледачоў.

Арганізатарамі праекта  “Гарачыя гульні” выступілі кафедра фізічнага выхавання і спорту і Інстытут журналістыкі БДУ

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?