Вы тут

Купчына: Беларусь гатова паглыбляць супрацоўніцтва з Харватыяй


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі і Харватыі па сумяшчальніцтве Алена Купчына падчас сустрэчы з Прэзідэнтам гэтай краіны, кіраўніцтвам Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў і парламентарыямі падкрэсліла гатоўнасць Беларусі паглыбляць двухбаковае супрацоўніцтва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС.


У Заграбе Алена Купчына 27 сакавіка ўручыла даверчыя граматы Прэзідэнту Харватыі Каліндзе Грабар-Кітаравіч. "У час сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-харвацкага супрацоўніцтва, у тым ліку ў кантэксце 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Харватыяй, а таксама шэраг актуальных пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня", - распавялі ў ведамстве.

Беларускі пасол таксама правяла сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі Здраўкай Бузіч, намеснікам міністра замежных і еўрапейскіх спраў Горданом Бакотай, старшынёй камітэта па міжнародных справах парламента Харватыі Міро Ковачам і яго намеснікам Ёшка Клісовічам, старшынёй харвацкай-беларускай міжпарламенцкай групы дружбы Іванам Пернарам.

"Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-харвацкіх адносін у розных галінах, узаемадзеянне Беларусі з Еўрапейскім саюзам, развіццё супрацоўніцтва ў АБСЕ. Алена Купчына падкрэсліла гатоўнасць беларускага боку да пашырэння і паглыблення супрацоўніцтва з Харватыяй, інтэнсіфікацыі партнёрскага дыялогу з ЕС, акцэнтавала ўклад нашай краіны ў забеспячэнне рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці ", - адзначылі ў МЗС.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.