Вы тут

Актыў "Белай Русі" Асіповічаў наведаў штаб аб'яднання


Члены Асіповіцкай раённай арганізацыі наведалі штаб-кватэру рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Акрамя абмену вопытам і планамі па развіцці аб'яднання, удзельнікі абмеркавалі працу пярвічных арганізацый у прамысловых прадпрыемствах Асіповіцкага раёна, а таксама распавялі пра сённяшнія клопаты.


Па словах старшыні Асіповіцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Наталлі Шаўчэнка, вялікую ролю ў працы арганізацыі адыгрываюць грамадскія прыёмныя. "Людзі прыходзяць з нейкімі праблемамі і зваротамі. І яшчэ ні разу не было такога, каб мы адмовілі ў вырашэнні праблемы. Бывае, што зварот напрамую з намі не звязаны, але тады мы накіроўваем людзей у профільныя арганізацыі, напрыклад, ЖКГ", – адзначыла Наталля Шаўчэнка.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?