Вы тут

Кітай здольны павялічыць занятасць


Кітай здольны павялічыць занятасць і пазбегнуць масавага беспрацоўя. Пра гэта заявіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


"Урад гарантуе неабходны мінімум жыццёвых выгод тым, хто часова сутыкнуўся з праблемай працаўладкавання", - паабяцаў ён. У дакладзе аб рабоце ўрада пастаўлена задача ў бягучым годзе стварыць у гарадах і пасёлках 11 млн новых працоўных месцаў, што на 1 млн больш, чым у мінулым годзе, нагадаў кіраўнік кітайскага ўраду.

"Мы вызначылі рост ВУП прыкладна на ўзроўні 6,5 працэнта з мэтай забеспячэння бяспекі", - сказаў Лі Кэцян. Паводле яго слоў, занятасць - гэта аснова эканамічнага развіцця, крыніца назапашвання актываў і асноўны канал даходаў насельніцтва. Дзякуючы правядзенню актыўнай палітыкі працаўладкавання, колькасць новых працоўных месцаў у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу чатыры гады запар перавышала 13 млн.

Тым не менш, праблема працаўладкавання па-ранейшаму застаецца складанай, падкрэсліў ён. У гэтым годзе колькасць выпускнікоў ВНУ ў краіне складзе 7,95 млн чалавек, дасягнуўшы новага гістарычнага максімуму, пры гэтым колькасць выпускнікоў прафесійных вучылішчаў дасягне каля 5 млн чалавек. Акрамя, таго на працу трэба будзе ўладкаваць яшчэ некалькі сотняў тысяч служачых і рабочых, звольненых у ходзе ліквідацыі залішніх вытворчых магутнасцяў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».