Вы тут

У сталіцы абмеркавалі метады барацьбы з інтэрнэт-педафіліяй


Гэтай тэме быў прысвечаны міжнародны семінар, арганізаваны па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пры падтрымцы Інструмента тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза TAІEX. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржорганаў, якія так ці інакш сутыкаюцца з гэтай праблемай, а таксама эксперты з Іспаніі, Харватыі, Румыніі і Вялікабрытаніі.


Удзельнікі семінара разгледзелі такія тэмы, як новыя трэнды інтэрнэт-педафіліі і сучасныя інструменты барацьбы з ёй, механізмы выяўлення злачынцаў і іх непаўналетніх ахвяр, практычныя аспекты пры расследаванні злачынстваў сексуальнага характару, супрацоўніцтва з ІT-індустрыяй.

Варта адзначыць, што нядаўна з'явіліся новыя пагрозы ў інтэрнэце з боку педафілаў: абмен паведамленнямі сексуальнага характару, вымаганні, шантаж, віртуальныя гульні. Начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Дзмітрый ЦАЮН адзначыў, што ў многіх краінах замацавана пакаранне за грумінг — тактычны падыход дарослага чалавека да непаўналетняга з сексуальнымі мэтамі: «Мы таксама хочам дамагчыся з'яўлення такой прававой нормы, каб караць педафілаў не толькі за ўчынены гвалт над дзіцем, а ўжо на стадыі падрыхтоўкі: віртуальны кантакт, зносіны, сустрэчы».

Семінар завяршыўся дыскусіяй удзельнікаў аб перспектыўных кірунках узаемадзеяння беларускіх і замежных праваахоўных органаў у згаданай сферы

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Спыняць на стадыі падрыхтоўкі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.