Вы тут

Санкцыянаваных мітынгаў у Мінску не будзе


Арганізатары вулічнай акцыі 25 сакавіка ў сталіцы адмовіліся ад заявак на яе правядзенне.


Усе заяўнікі, якія звярнуліся ў Мінгарвыканкам, акрамя аднаго, адмовіліся ад заявак да іх разгляду.

Адзін заяўнік для атрымання адказу прыйшоў учора ў Мінгарвыканкам. Начальнік профільнага аддзела гарвыканкама растлумачыў яму, што пададзеная заяўка, у прыватнасці прапанаваны маршрут, не адпавядае патрабаванням заканадаўства.

Прадстаўнік мэрыі нагадаў, што ў Мінску вызначаны пастаянныя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, і прапанаваў выкарыстоўваць іх. Аднак заяўнік ад іншых варыянтаў адмовіўся, роўна як і ад правядзення акцыі 25 сакавіка.

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац пазней у гутарцы з журналістамі падкрэсліў, што санкцыянаваных мітынгаў і шэсцяў 25 сакавіка ў Мінску не будзе, паведамляе БЕЛТА. Ён заклікаў жыхароў і гасцей сталіцы не паддавацца на правакацыі і не ўдзельнічаць у падобных мерапрыемствах, якія будуць прызнаныя незаконнымі. Згодна з артыкулам 23.34 КаАП, за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць як для іх арганізатараў, так і для ўдзельнікаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?