Вы тут

У Брэста з'явіўся сімвал святкавання 1000-годдзя


Амаль паўгода таму ў Брэсце актыўна загаварылі пра неабходнасць распрацаваць лагатып, прысвечаны 1000-годдзю, якое горад над Бугам адсвяткуе ў 2019-м. У кастрычніку гарвыканкам аб'явіў конкурс, першы этап якога завяршыўся ў снежні. Камісія атрымала 23 работы. Яны былі апублікаваныя на сайце гарвыканкама, усе ахвотныя гараджане маглі аддаць свой голас за любы з праектаў.


Цікава, што па выніках інтэрнэт-галасавання найбольш балаў набраў лагатып, у аснову якога быў пакладзены дзіцячы малюнак. Але канчатковыя вынікі падвяла конкурсная камісія. У яе склад увайшлі мастакі, выкладчыкі школ і ВНУ, архітэктары, іншыя спецыялісты. Старшынёй камісіі абралі мэра горада Аляксандра Рагачука. Адбор праходзіў ананімна. Члены журы бачылі толькі эскізы і апісальную частку. Пераважнай большасцю галасоў пераможцам прызнаная работа мастачкі Ганны Радзько. Яе лагатып «Брэст — 1000 гадоў» уяўляе сабой стылізаваны варыянт герба, назву горада і лічбу юбілею.

«За аснову лагатыпа ўзяты існуючы герб Брэста, які выкарыстоўваўся на гарадскіх пячатках яшчэ з сярэдзіны ХVІ стагоддзя. Ён найлепшым чынам адлюстроўвае дух моцнага горада, вартавога мяжы, сведчыць аб храбрасці і мужнасці абаронцаў роднага горада. Выбар лука з паднятай уверх стралой — гэта даніна павагі гісторыі і продкам, стварэнне новых эмацыйных вобразаў на аснове былых», — напісала аўтар.

Зараз Ганна распрацавала шэсць варыянтаў графічнай эмблемы на тэму розных галін гарадскога жыцця. Сам жа лагатып прадстаўлены на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».