Вы тут

Сяргей Давідовіч. Вясенні эцюд


...О, вясна! Як я баюся цябе!..

Анатоль Зэкаў

Сонечны вясновы дзень, у мяне вельмі добры настрой. Нягледзячы на паважны ўзрост, крочыцца лёгка, акрылена.

О, вясна! Што ты робіш са мной?

Раптам чую за спінай таямнічае і хвалюючае пастукванне жаночых абцасаў: цок-цок-цок... Мая крыху прыгорбленая спіна міжволі выпростваецца, стомленыя ногі набываюць пругкасць. О, гэтае меладычнае пастукванне абцасаў, рытм якіх дзіўным чынам супадае з арытміяй майго сэрца! Можа, азірнуцца? Не! Баюся сваім выглядам спалохаць таямнічую спадарожніцу.

О, вясна! Як жа я цябе чакаў!

А абцасікі за спінай працягваюць спакусліва і прывабліва пацокваць. А што, калі яна ідзе менавіта за мной і чакае маёй мужчынскай рашучасці? Трэба азірнуцца, няма больш моцы стрымліваць сябе. Яшчэ крок — і пагляджу на яе.

І ўсё ж не, вунь і мой завулак. Калі яна паверне за мной, рызыкну і пакажу, на што я яшчэ здольны!

О, вясна! Як я баюся цябе!

Нарэшце я павярнуў да свайго дома. Сэрца так моцна тарабаніць, ажно стуку абцасаў не чуваць. Няўжо яна прайшла прама?

Не, усё ж такі чую жаданае «цок-цок» і нават адчуваю патыліцай яе гарачае дыханне. Толькі б не было ў двары маёй жонкі, а то сапсуе гэтую вясновую казку.

Дзякуй богу, каля майго дома нікога няма, і я рашуча, па-мужчынску, азіраюся і... слупянею.

Цок-цок... Мяне абмінула старая бабулька, якая жыве па суседстве, і пайшла па сваіх справах.

О, вясна! Што ты робіш са мной?

Сяргей ДАВІДОВІЧ, г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».