Вы тут

Прэзідэнт: У Беларусі бізнесменаў не "кідаюць"


Дзяржава стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця бізнесу і прыцягнення замежных інвестараў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Лідскім раёне ў час наведвання мясаперапрацоўчага прадпрыемства ЗТАА "Арвібелагра", створанага літоўскімі інвестарамі.


"У нас не "кідаюць" бізнесменаў. У Беларусі гэтага няма", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што, наадварот, на рэгіянальным узроўні даводзяцца заданні па прыцягненні замежных інвестыцый, а таму ўладная вертыкаль зацікаўлена ў адпаведным працэсе. "Гэта палітыка ўжо. Вы тут не як дома, вы тут - дома", - сказаў беларускі лідар.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб стане і новых напрамках развіцця птушкагадоўлі ў рэспубліцы, прыцягненні замежных інвестыцый для стварэння новых рабочых месц і сучасных імпартазамяшчальных тэхналогій. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з сучасным тэхналагічным працэсам перапрацоўкі мяса птушкі.

Паводле слоў кіраўніцтва прадпрыемства, у Беларусі створаны выдатныя ўмовы для работы і інвестар плануе далейшае пашырэнне гэтага бізнесу ў краіне.

"Мяне вельмі хвалюе, калі мы нешта недабудавалі, недзе нешта кінулі. Гэты недабуд доўга тут існаваў - да таго часу, пакуль не прыйшлі нашы родныя людзі, з якімі мы калісьці жылі ў адной дзяржаве (няважна, што ў розных жывём цяпер). Яны ўклалі вялікія грошы і пачалі вырабляць патрэбную для краіны прадукцыю. Рынак тут вельмі вялікі", - сказаў Прэзідэнт у час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства.

"Такія новыя рабочыя месцы нам вельмі патрэбны. І гэта добра, што нашы родныя людзі сюды прыехалі і не лічаць, што гэта чужая краіна. Мы будзем дапамагаць вам, як дапамагаем усім тым прыватнікам, з якімі мы дамовіліся, якія прыйшлі да нас і адкрылі тут вытворчасць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Асноўны від дзейнасці ЗТАА "Арвібелагра" - гадоўля індыкоў і прамысловая вытворчасць прадукцыі з індычыны. Інвестыцыйным праектам прадугледжаны выпуск розных відаў прадукцыі: паўфабрыкаты, фарш, каўбасныя вырабы, вэнджаныя і вяленыя прадукты, індычыны ў сырым выглядзе. Патэнцыяльнымі рынкамі збыту гатовай прадукцыі з'яўляюцца краіны Еўрапейскага саюза, Расійская Федэрацыя, а таксама ўнутраны рынак Беларусі. Цяпер плануецца далейшае развіццё прадпрыемства, якое ўключае ў сябе будаўніцтва двух дадатковых комплексаў ферм па гадоўлі індыкоў, а таксама будаўніцтва цэха па вытворчасці камбікармоў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».