Вы тут

Курапаты як журботнае памятнае месца павінны быць па-за палітыкай


Урочышча Курапаты як памятнае і трагічнае месца павінна быць па-за палітыкай. Такое меркаванне выказаў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Алег Рыжкоў.


У краіне разгарнулася шырокая грамадская дыскусія наконт статусу Курапатаў. Алег Рыжкоў падтрымлівае ідэю, што ўрочышча павінна стаць агульнанацыянальным мемарыялам памяці пра ахвяр рэпрэсій 20-50-х гадоў мінулага стагоддзя. "Курапаты неабходна захоўваць як гістарычнае і трагічнае месца - у памяць пра тое, што ніколі не павінна паўтарыцца", - падкрэсліў ён. Алег Рыжкоў катэгарычна супраць таго, каб Курапаты выкарыстоўваліся для прапаганды якіх бы там ні было палітычных поглядаў. 

Дырэктару гістарычнага музея таксама імпануе прапанова аб стварэнні ў Курапатах памятнага знака.

Суразмоўца пазітыўна ацэньвае ініцыятыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якая абвясціла аб правядзенне 25 сакавіка працоўнай акцыі ў Курапатах. Важна, каб да яе далучылася як мага больш неабыякавых грамадзян, самых розных палітычных поглядаў, розных канфесій.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.