Вы тут

Прэзідэнт: Украінскага варыянту ў Беларусі не дапусцяць


У Беларусі не дапусцяць узнікнення канфліктнай сітуацыі па ўкраінскім варыянце. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы ў Лідскім раёне з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства "Арвібелагра".


"Сітуацыя ўкраінская у Беларусі не са мной. Не магу дапусціць, каб у Беларусі паўтарыўся ўкраінскі варыянт", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі камусьці хочацца зладзіць заварушку. "Некаму хочацца падарваць абстаноўку, і яны выкарыстоўваюць нашых адмарозкаў, - сказаў Прэзідэнт. - Дайшлі да таго, што, як партызаны, ямы капалі і хавалі. Хаваюць зброю, арматуру, сякеры, нажы, гранаты і іншае. І ўсё кажуць: гэта мы патрыятызму дзяцей вучым. З баявымі гранатамі дзяцей вучыць?"

"Свярбяць у кагосьці рукі. Але ёсць нейкі бар'ер, які ніхто не павінен пераступаць, парушаючы закон і Канстытуцыю. І калі ўлада гэтага не ўбачыць, тады гэта будзе ланцуговая рэакцыя, яе вельмі цяжка спыніць, таму што будуць ўцягнутыя мільёны людзей", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што паведамленне аб правакацыі, якая рыхтуецца, паступіла ад ураджэнкі Беларусі, якая пражывае ў адной з краін Захаду. "Выехалі туды людзі, знайшлі гэтую жанчыну, і яна адкрыта кажа: я нічога не баюся, напішу заяву, каб вы былі папярэджаны. Гэта нас падштурхнула да актыўных дзеянняў, я даручыў спэцслужбам неадкладна пачаць аперацыю па распрацоўцы гэтых людзей, і мы выйшлі на цэлы арсенал зброі", - сказаў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што фінансаванне адпаведнай супрацьпраўнай дзейнасці ў асноўным ажыццяўлялася праз Літву і Польшчу. "Вось яны крыўдзяцца - пачулі маю заяву ў Магілёве - Лукашэнка пра Украіну, Літву і Польшчу. Але калі гэта так?! - сказаў беларускі лідэр. - Амерыканскія, нямецкія фонды давалі грошы праз палякаў і літоўцаў - большасць там грошай заставалася, але і нашы жылі і жывуць нядрэнна, усё ў асабняках, на "Мэрсэдэсах" раз'язджаюць".

"Чаму пішуць: мы не дармаеды? Ці не дармаеды - дык чаго апраўдваюцца? - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Гэта ж яны першыя дармаеды, яны баяцца, што ім трэба выходзіць з ценю і паказаць у дэкларацыі асабняк. А дзе грошы ўзяў?"

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым падкрэсліў, што тых людзей, якія, выходзячы на ​​акцыі, хацелі вырашыць нейкія свае пытанні, проста спрабавалі выкарыстаць. Таму многія, усвядоміўшы гэта, пачалі ўжо адмаўляцца ад удзелу ў падобных маючых адбыцца мерапрыемствах. "Убачылі, нават з гэтых адмарожаных (там жа не ўсе такія), што і іх таксама хацелі выкарыстаць. А калі ўбачылі гэтыя арсеналы, кажуць: не, мы ня пойдзем. Пачалі адмаўляцца ад усіх гэтых мітынгаў і дэманстрацый. Зразумелі, што ўлада не спалохалася", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Улада павінна выконваць свае функцыі. Спалохаешся - мне будзе дрэнна, а вам наогул невыносна", - дадаў Прэзідэнт.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».