Вы тут

Вясновы шпацыр па Кітаю


Топ-8 найлепшых падарожжаў па Паднябеснай.


Вядома, вясна абуджае не толькі прыроду, а і людзей. У нас павялічваецца імкненне здзейсніць падарожжа. А куды ўвесну лепш за ўсё накіравацца ў велічным Кітаі? Нашы калегі з "Жэньмінь жыбаа" анлайн" склалі топ-8 найлепшых падарожжаў.

1. Адно з «трох лепшых месцаў у свеце для любавання сакурай» -- Юаньтоўчжу, што ў горадзе Усі правінцыі Цзянсу. Лепшы час для турызму -  сакавік і красавік.

2. У сакавіку можна паехаць у павет Сяньцзюй правінцыі Чжэцзян пагуляць з пудзілам ў моры кветак.

3. З красавіка па пачатак мая ў горадзе Лаян правінцыі Хэнань расцвітае больш за тысячу сартоў півонь.

4. У тыбецкім горадзе Ліньчжы ў сакавіку і красавіку распускаюцца кветкі персіка.

5. У адным куньміньскім садзе ў сакавіку і красавіку расцвітаюць цюльпаны.

6. У сакавіку можна палюбавацца кветкамі грушавага дрэва ў Нгава-Тыбецка-Цянскай аўтаномнай акрузе.

7. У красавіку паедзем у Сіньцзян палюбавацца на кветкі абрыкоса.

8. «Самая прыгожая вёска Кітая» знаходзіцца ў павеце Цзыюань правінцыі Цзянсу. У сакавіку тут расцвітае поле кветак рапсу плошчай у тысячу му (66 гектараў), кветкі запаўняюць горы і даліны.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.