Вы тут

У Магілёве 1 красавіка правядуць суботнік па навядзенні парадку


У Магілёве 1 красавіка пройдзе агульнагарадскі суботнік па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні, паведамілі ў гарвыканкаме.


Фота: natal.by

Мерапрыемства з'яўляецца часткай месячніка па навядзенні парадку на тэрыторыі абласнога цэнтра, які стартаваў 15 сакавіка і працягнецца да 15 красавіка. Да ўдзелу ў першым вясновым суботніку запрошаны грамадскія арганізацыі, працоўныя калектывы, навучэнцы, жыхары горада на Дняпры.

«Галоўная задача штогадовай акцыі - навесці парадак на тэрыторыі Магілёва пасля зімы, - адзначылі ў гарвыканкаме. -. Асаблівая ўвага будзе нададзена дварам, скверам, паркам, зонам адпачынку, месцам баявой і воінскай славы Тут будзе весціся рамонт і афарбоўка малых архітэктурных формаў, ігравога абсталявання, пасадка дрэў, ачыстка ад смецця і восеньскай лістоты».

Кіраўніцтва і супрацоўнікі гарвыканкама плануюць працаваць па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні Паднікольскага парка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.